Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каталіцызм з'яўляецца найбольш паважанай рэлігіяй у Паўднёвай Карэі
02.11.2015 15:03

Каталіцызм - найбольш паважаная рэлігія ў Паўднёвай Карэі. Такі вынік быў атрыманы падчас соцапытання, якое штогод праводзіць Інстытут па вывучэнні будызму і грамадства, які належыць карэйскаму будысцкаму ордэну Дзоге.

Каталіцкую веру вызнае 39 працэнтаў жыхароў краіны, у той час як будызм, які  з’яўляецца пануючай рэлігіяй, карыстаецца даверам толькі 33 працэнтаў.

Хоць да 20 працэнтаў жыхароў гэтай азіяцкай краіны належаць да розных евангельскіх і пратэстанцкіх Цэркваў, але толькі адзін з дзесяці карэйцаў упэўнены ў гэтым веравызнанні. Гэта вынік нядаўніх скандалаў сексуальнага і фінансавага характару, што адбыліся ў некалькіх супольнасцях.

Больш за палову рэспандэнтаў мае добрае стаўленне да каталіцкіх святароў.

Паўднёвая Карэя налічвае 74 мільёны жыхароў, сярод якіх 5 мільёнаў складаюць католікі.

Паводле eKai.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.