Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Жаноча-каталіцкі Касцёл»: у Польшчы апублікавана даследванне пра ролю жанчын-каталічак
02.11.2015 16:17

Немагчыма пераацаніць тое, што робяць жанчыны для Касцёла ў Польшчы, сведчаць даныя Інстытута статыстыкі Каталіцкага Касцёла ў гэтай краіне.

Рэлігійнасць жанчын у Польшчы заўважна адрозніваецца ад мужчынскай як у сферы практык, гэтак і ў ступені прыняцця праўдаў веры, пішуць аўтары даследвання.

Паводле яго, жанчыны амаль у два разы часцей за мужчын кажуць пра сябе як пра «глыбока веруючых» (26 працэнтаў часцей таксама проста кажуць пра сваю веру ў Бога (90-93 %) і радзей кажуць пра свой атэізм (1,1 % супраць 5 %).

Больш за тое, палячкі больш поўна прымаюць веру Касцёла — прыкладна 90 % жанчын вераць у боскасць Езуса ў параўнанні з 81 % мужчын. 79 % жанчын правільна памятаюць колькасць сакрамэнтаў (сярод мужчын — толькі 65 %). 53 % жанчын чытаюць рэлігійную прэсу і кнігі ў параўнанні з 37 % мужчын.

Палячкі таксама ў большай ступені прымаюць навучанне Касцёла ў сферы жыцця і сужэнства.


Штодзённа прымаюць Камунію 2 % палячак і 0,6 % палякаў, некалькі разоў у тыдзень — 6,7 супраць 2, кожны тыдзень 26 % жанчын і 13 % мужчын.

Жанчыны больш актыўна ўдзельнічаюць у парафіяльнай дзейнасці і касцёльных супольнасцях. Гэтаксама і колькасць польскіх жанчын-законніц традыцыйна ў некалькі разоў большая за колькасць манахаў.

Аўтары даследвання робяць выснову, што рэлігійнасць жанчын часцей заснавана на іх духоўным досведзе і асабістым прыманні Бога, у той час як рэлігійнасць мужчын больш залежыць ад культурнага кантэксту, напрыклад, ад інстытуалізаваных умоў, якія склаліся пад уплывам грамадскіх і палітычных фактараў, ад звычаяў і традыцыі. У тых дыяцэзіях, дзе структуры Касцёла і свецкая грамада ствараюць адпаведныя ўмовы, узровень рэлігійнасці мужчын менш адрозніваецца ад жаночай.

Wiara.pl (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.