Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Сімферопалі на Хэлоўін апаганілі царкву
03.11.2015 15:18

У праваслаўнай царкве Дзяржаўнага абраза Маці Божай здзейснены акт вандалізму.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 31 кастрычніка, якраз на свята Хэлоўін, паведамляе прэс-служба Крымскай епархіі.

«Фасадная сцяна была размалявана чырвонымі фарбамі, вялікімі літарамі былі напісаны назвы фільмаў жахаў, у якіх прапагандуюцца сатанінскія рытуалы, пакланенне сатане і дэманам, насілле і забойства», - гаворыцца ў паведамленні.

У епархіі мяркуюць, што злачынства здзейснілі сатаністы. Некалькі гадоў таму на ўваходных дзвярах у старую царкву, якая размяшчалася ў часовым памяшканні, былі намаляваны пентаграмы і перавёрнутыя крыжы.

Интерфакс религия (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.