Прэзідэнт Польшчы сустрэнецца з Папам Францішкам |
06.11.2015 12:24 |
9 лістапада адбудзецца аўдыенцыя Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ў Папы Францішка. Канцылярыя прэзідэнта Польшчы апублікавала афіцыйную праграму візіту кіраўніка дзяржавы ў Ватыкан. Анджэй Дуда прыбудзе ў Італію 8 лістапада ў другой палове дня, каб удзельнічаць у святой Імшы ў базыліцы св. Пятра пры гробе св. Яна Паўла ІІ. На наступны дзень у 10 гадзін адбудзецца аўдыенцыя прэзідэнта ў Папы Францішка. Гадзіну пазней Анджэй Дуда сустрэнецца з Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці кардыналам П’етро Паралінам. У 13 гадзін плануецца ўдзел Анджэя Дуды ў цырымоніі ўзнагароджання палякаў у Ватыкане. Цырымонія будзе праходзіць у пасольстве Польшчы пры Святым Пасадзе. Тут плануецца выступленне прэзідэнта. У 16.45 Анджэй Дуда ўскладзе вянок да помніка Юзафа Пілсудскага. Потым адбудзецца сустрэча ў польскім пасольстве ў Італіі, дзе прэзідэнт уручыць ўзнагароды палякам, якія жывуць у Італіі, і выступіць з прамовай. Вечарам 9 лістапада дэлегацыя вернецца ў Польшчу. Паводле Deon.pl (MV) |