Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Пакістане частка мусульман выступае ў абарону рэлігійных меншасцяў
10.11.2015 13:04

Пакласці канец дыскрымінацыі і забабонам у дачыненні да рэлігійных меншасцяў у Пакістане - гэта мэта акцыі маладых мусульман. Першым крокам на гэтым шляху з’яўляецца жаданне змяніць шырокаўжывальную ў гэтым краі назву хрысціян.

У Пакістане хрысціяне называюцца зневажальным тэрмінам «ісай», які азначае людзей нячыстых, горшых за іншых. Гэты тэрмін хочуць замяніць на «масіх», што на афіцыйнай мове Пакістана урду азначае «народ Месіі».

Кожны ўдзельнік гэтай акцыі паабяцаў распавесці пра гэтую ідэю ста іншым людзям, каб у краіне ўзмацнялася павага да прадстаўнікоў рэлігійных меншасцяў.

Кампанію праводзіць «Багдад» - найбуйнейшая пакістанская  няўрадавая арганізацыя, якая займаецца выхаваннем моладзі.

Паводле wiara.pl  (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.