| Парламент Германіі легалізаваў «альтруістычную» эўтаназію |
| 10.11.2015 15:30 |
|
Новы закон парадкуе існуючыя незразумелыя правілы і ліквідуе «белыя плямы» ў пытаннях эўтаназіі, якія ўзніклі ў апошні час. Нямецкае заканадаўства на працягу многіх гадоў пазбягала гэтай тэмы з-за асацыяцыі з «Трэцім Рэйхам», які нясе адказнасць за забойствы соцень тысяч дзяцей-інвалідаў і пажылых людзей падчас існавання нацысцкіх законаў эўтаназіі. Таму нямецкі ўрад не выкарыстоўвае слова «эўтаназія», а ўжывае тэрмін «дапамога ў самазабойстве». Нямецкі парламент меў да разгляду чатыры версіі законапраекта: два з іх узаконьвалі эўтаназію поўнасцю, адзін - цалкам яе забараняў. Большасць прагаласавала за прамежкавы варыянт, які падтрымала канцлер ФРГ Ангела Меркель. |


6 лістапада Бундэстаг пасля двух гадоў дэбатаў прыняў закон, які дазваляе эўтаназію, зробленую з альтруістычных памкненняў. У той жа час закон уводзіць штраф да трох гадоў пазбаўлення волі за «камерцыйную форму эўтаназіі».
для друку