Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Калумбія: Касцёл выступае супраць усынаўлення дзяцей аднаполымі парамі |
11.11.2015 09:25 |
«Гэта не праява сучаснасці, але самазнішчэнне» – так калумбійскія біскупы пракаментавалі рашэнне мясцовага суда, які дазволіў гомасексуальным парам усынаўляць дзяцей. Мясцовыя біскупы лічаць, што такое рашэнне парушае асноўныя правы дзяцей, а ставіць вышэй за іх правы гомасексуалістаў. «Мы лічым, што сям’я, якая складаецца з мужчыны і жанчыны, з'яўляецца прывілеяваным месцам, дзе дзеці маюць лепшыя ўмовы для здаровага росту і развіцця – не толькі фізічнага, але таксама псіхалагічнага, эмацыйнага і маральнага», – пішуць калумбійскія біскупы. Яны падкрэсліваюць, што з-за гэтага рашэння суда будзе потым пакутаваць усё грамадства, а таксама заахвочваюць сваіх суайчыннікаў абараняць традыцыйную сям’ю і правы дзяцей. Паводле Deon.pl (MV) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.