Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Па звароту вернікаў кантэнт некаторых суполак у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» прызнаны супрацьпраўным
12.11.2015 16:53

Сатанінская суполка ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» Dirty Dark, а таксама яе дублёр, была прызнана суполкай, «што змяшчае супрацьпраўны кантэнт», гаворыцца на сайце Праваслаўнага праваабарончага аналітычнага цэнтра.

У кастрычніку 2015 года эксперты маніторынгу Праваслаўнага праваабарончага аналітычнага цэнтра звярнуліся ў Федэральную службу па нагляду ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый (Раскамнагляд) з просьбай заблакаваць суполку Dirty Dark, якая змяшчае парнаграфічныя выявы ўкрыжавання і іншых святых для хрысціян знакаў і вобразаў, абразлівыя для вернікаў фатаграфіі і запісы.
 
10 лістапада ў ППАЦ паступіў ліст Раскамнагляду з паведамленнем пра тое, што кантэнт дадзенай суполкі прызнаны супрацьпраўным.
 
На дадзены момант экспертыза працягваецца і разглядаецца пытанне аб блакаванні суполкі.
 
Таксама ў лістападзе ў ППАЦ паступіла апавяшчэнне з пракуратуры Масквы аб пададзенай раней заяве адносна блакавання больш чым 70 суполак «Вконтакте», якія маюць экстрэмісцкі, парнаграфічны, сатанінскі змест і парушаюць шэраг прававых і маральных нормаў.
 
На дадзены момант справа аб блакаванні дадзеных суполак перададзена ў пракуратуру горада Санкт-Пецярбурга, дзе знаходзіцца сервер сацыяльнай сеткі «Вконтакте».
 
«Пасля звароту ў пракуратуру блюзнеры і сатаністы змянілі паролі і яўкі. Адной з тактык сыходу ад правасуддзя для іх з’яўляецца рэгулярная змена адрасоў суполак. Пасля таго, як дазволілі самастойна змяняць адрас, блакіроўка супрацьпраўных суполак стала цяжкай», — гаворыцца ў паведамленні ППАЦ.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.