Прымас Чэхіі: тым, хто ўчыніў тэракты ў Парыжы, трэба памятаць, што Бог і справядлівы |
15.11.2015 21:20 |
Чэшскі «Каталіцкі штотыднёвік» апублікаваў у сваім профілі ў Facebook каментарый Мітрапаліта Пражскага наконт падзей, якія здарыліся ў сталіцы Францыі 13 лістапада. Кардынал Дамінік Дука напісаў: «Падзеі ў Парыжы напаўняюць мяне смуткам, я малюся за ахвяр. Тыя, хто крычаў “Алах акбар!”, значыць “Бог вялікі”, павінны ўсведамляць, што Бог і справядлівы і, канешне, пакарае кожнага, хто нішчыць святыню Духа Святога – чалавечае жыццё». (AG) |