Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Імша ў саборы Парыжскай Божай Маці: «Пане, збяры нас у супакоі Тваёй любові»
16.11.2015 11:25

«Веліч Бога праяўляецца не ў адразанні галоў, але ў пашане да годнасці кожнага чалавека», — падкрэсліў кардынал Андрэ Вен-Труа ў парыжскай катэдры Нотр-Дам, які 15 лістапада ўзначаліў святую Імшу ў інтэнцыі ахвяр тэрарыстычных актаў 13 лістапада, іх блізкіх і ў інтэнцыі Францыі.

Пра гэта паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва.

Прысутнымі на гэтай Імшы былі шматлікія прадстаўнікі французскага палітычнага жыцця, у тым ліку прэзідэнт Нацыянальнай Асамблеі Францыі Клод Барталон, старшыня Сената Жэрар Ларшэ і інш.

Літургію распачаў спеў: «Пане, збяры нас у супакоі Тваёй любові».

«Мы хочам падзяляць боль іх блізкіх, маліцца за памерлых і за параненых, жыццё якіх урачы спрабуюць уратаваць у шпіталях, за наш горад і краіну, давяраючы яе Божай любові і міласэрнасці», — сказаў кардынал Андрэ Вен-Труа.

У гаміліі арцыбіскуп Парыжа адзначыў, што трагічныя падзеі прымушаюць задаць сабе пытанні аб тым, што наш лад жыцця, заснаваны на рэспубліканскіх каштоўнасцях, можа справакаваць такія варварскія акты.

Іерарх адзначыў, што падзеі 13 лістапада ставяць нас перад абліччам смерці, пра якую многія людзі спрабуюць забыцца, абыйсці або зрабіць лёгкай і прыемнай. Кардынал дадаў, што аніводны веруючы не можа пазбегнуць смерці.

Іерарх нагадаў словы Хрыста пра страшныя падзеі, якія папярэднічаюць Яго другому прыйсцю: «калі мы зможам іх бачыць, гэта будзе прыкметай таго, што Ён знаходзіцца побач, што стукаецца ў нашы дзверы».

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.