У сектары Газа будуць адкрыты Святыя Дзверы |
16.11.2015 11:34 |
Хоць у сектары Газа знаходзіцца менш за дзвесце католікаў, лацінскі Патрыярх Ерузалема вырашыў, што ў дадатак да базылік у Назарэце і Гетсіманіі на гары Аліўнай, у сектары Газа ў Год Міласэрнасці будуць адкрыты Святыя Дзверы. Ураджэнец Бразіліі, пробашч мясцовай парафіі заявіў, што з-за ізраільскай блакады яго парафіяне не змогуць пакінуць Газу, каб прыняць удзел у святкаванні юбілею. Ксёндз Марыё да Сілва назваў сектар Газа найбуйнейшай турмой пад адкрытым небам. У якасці прыкладу святар успомніў трох маладых хрысціянскіх жанчын, якія хочуць выйсці замуж у горад, што знаходзіцца ў 20 км за межамі Ізраіля, але ізраільскія ўлады адмаўляюцца даваць ім візы. Блакада, якая трывае з 2007 года, прынесла не толькі гуманітарны крызіс (жыхары Газы пазбаўлены вады, электрычнасці і прадметаў першай неабходнасці), але і выклікае ўсё больш і больш нянавісці. Беспрацоўе сярод моладзі складае да 40 працэнтаў і прыводзіць да павелічэння ўплыву ісламскіх фундаменталістаў. Ксёндз Марыё да Сілва падкрэслівае, што, нягледзячы на страх пераследу, які пагражае мясцовай каталіцкай супольнасці, яна, маючы пяць школ і шпіталь, засявае сярод сваіх мусульманскіх родзічаў зерне прабачэння і міласэрнасці. Паводле Deon.pl (MV) |