Навукоўцы з Марока: акты тэрору – гэта не джыхад |
16.11.2015 15:35 |
Вышэйшы Савет ісламскіх вучоных у Каралеўстве Марока выдаў спецыяльны рэлігійны загад (фетву), у якім напісана, што іслам асуджае тэрор, агрэсію і забойства нявінных. Вышэйшы Савет улемаў Марока ў фетве асуджае выбухі ў Парыжы і забойства многіх нявінных людзей. Фетва таксама асуджае выкарыстанне рэлігіі ісламу і джыхаду тэрарыстамі. Іслам, як сказана ўлемамі, фармальна забараняе тэрарызм і агрэсію. Гэтае выказванне заснавана на двух вершах Карану: «Не парушайце межы. Сапраўды, Алах не любіць парушальнікаў!» (2:190) «Той, хто забівае чалавека, які не здзейсніў забойства або не распаўсюджваў бязбожнасці на зямлі, зрабіў так, быццам забіў усё чалавецтва (05:32). У фетве таксама змяшчаюцца апісанні, як выглядае сапраўдны, законны джыхад: 1. Джыхад супраць сябе самога (праз адукацыю, ачышчэнне душы і падрыхтаванасці ўзяць на сябе адказнасць). 2. Псіхічны джыхад (умацаванне духу, каб служыць інтарэсам чалавецтва). 3. Джыхад, праведзены ў пісьмовай форме (публікацыя карысных тэкстаў, напрыклад, выхаваўчых і тых, што выкрываюць ілжывыя абвінавачванні супраць ісламу і мусульман). 4. Фінансавы джыхад (шчодрыя выдаткі на добрыя рэчы, якія ўносяць уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё). Улемы таксама адзначылі, што джыхад са зброяй (узброены джыхад) можа быць ажыццёўлены толькі ў крайніх выпадках – напрыклад, калі мусульмане былі атакаваны сваімі ворагамі, а ўсе мірныя сродкі вычарпаны. Такі джыхад, аднак, нельга рэалізоўваць самастойна – у фетве сказана, што абвяшчэнне джыхаду як свяшчэннай вайны належыць выключна да юрысдыкцыі Вялікага Імама. Іслам не дазваляе, каб прыватная асоба ці група абвясціла джыхад. Мэтай выдання фетвы было імкненне захаваць згуртаванасць і адзінства мусульманскай супольнасці (умы). Паводле Deon.pl (MV) |