Арганізатары SDM 2016 занепакоены бяспекай удзельнікаў |
17.11.2015 14:30 |
Тэрарыстычныя акты ў Парыжы выклікалі шмат пытанняў, якія тычацца бяспекі ў свеце, у тым ліку на Сусветным дні моладзі, які ў наступным годзе пройдзе ў Польшчы. Аргкамітэт знаходзіцца ў пастаянным супрацоўніцтве са службамі, якія адказваюць за бяспеку на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Прадстаўнікі камітэта рэгулярна сустракацца з паліцыяй на нацыянальным узроўні і адпаведнымі ведамствамі на ўзроўні горада. У падрыхтоўчай працы ўдзельнічаюць прадстаўнікі Правінцыйнага кіравання крызіснай групы і кіраўнікі Гарадскога аддзела бяспекі і крызіснага кіравання. Гэтыя ўстановы атрымліваюць ад Аргкамітэта ўсю неабходную інфармацыю, што датычыцца цэнтральных падзей, месца іх правядзення і прыкладнай колькасці ўдзельнікаў.
На працягу многіх месяцаў праводзіцца агляд асноўных месцаў святкавання і катэхізацыі. У ім прымаюць удзел прадстаўнікі Кіравання дзяржаўнай аховай, Агенцтва ўнутранай бяспекі і Міністэрства абароны. Бяспека падчас Сусветнага дня моладзі з’яўляецца прыярытэтам, таму большая частка інфармацыі мае канфідэнцыйны статус. Як запэўніў а. Гжэгаж Сухадольскі, генеральны сакратар Сусветнага дня моладзі, «у існуючай сітуацыі мы павінны быць салідарнымі з усімі ахвярамі тэрарызму ў свеце. Як вернікі, мы памятаем іх у нашых малітвах». Сусветны дзень моладзі з’яўляецца падзеяй рэлігійнага характару на глабальным узроўні. У адным месцы тут збіраецца шмат людзей з розных краін і кантынентаў. Для ўсіх: добраахвотнікаў, паломнікаў, людзей, уцягнутых у арганізацыю Сусветнага дня моладзі, - пытанне бяспекі з’яўляецца галоўным клопатам. У суботу ў сацыяльных медыя СДМ на розных мовах пачалася кампанія малітвы. Валанцёры і ўдзельнікі Сусветнага дня моладзі моляцца за мір ва ўсім свеце пад дэвізам «молімся за мір». Паводле Deon.pl (MV) |