Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арцыбіскуп Парыжа: мусульмане патрабуюць нашай дапамогі
17.11.2015 17:30

Парыж страшна ўражаны жорсткімі тэрактамі, якія прывялі да шматлікіх ахвяр ў мінулую пятніцу, распавёў Ватыканскаму радыё арцыбіскуп Парыжа кардынал Андрэ Вен-Труа.

Кардынал падкрэсліў, што французы зразумелі, што ўдзельнічаюць у Трэцяй сусветнай вайне ў частках, як яе назваў Папа Францішак.

Адной з заяўленых мэт баевікоў было перанясенне ваенных аперацый на тэрыторыю Францыі.

Кардынал Андрэ Вен-Труа, нягледзячы на гэта, заклікае не дапускаць нянавісці. Арцыбіскуп Парыжа таксама засцерагае ад любой інструменталізацыі рэлігіі.

"Сярод першых ахвяраў ісламскай дзяржавы былі таксама мусульмане. Гэта тыя, хто спрабуе вызнаваць сваю веру ў адпаведнасці з традыцыямі ісламу. Яны не атаясамліваюць сябе з дзікім варварствам, мэтай якога з’яўляецца захоп свецкай улады над часткай чалавецтва.

Мы павінны быць вельмі асцярожныя, каб у нас не з’явілася думка, што гэтыя выбухі – непазбежны вынік ісламу. Так, гэта будзе непазбежным вынікам ісламу, калі мы не дапаможам нашым братам-мусульманам у захаванні вернасці іх уласнай рэлігіі", – сказаў кардынал Андрэ Вен-Труа.

Паводле Deon.pl (MV)  

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.