Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сусветны кангрэс каталіцкай адукацыі пачаўся ў Рыме
18.11.2015 16:38

У Рыме 18 лістапада пачаўся Сусветны кангрэс каталіцкай адукацыі, прысвечаны 50-годдзю саборнай Дэкларацыі “Gravissimum educationis” і 25-годдзю Апостальскай канстытуцыі “Ex Corde Ecclesiae”.

Кангрэгацыя Каталіцкай Адукацыі арганізавала форум як магчымасць для дыялогу і абмеркавання адукацыйных задач, якія стаяць перад сучасным грамадствам.

На чатырохдзённы кангрэс запрошана больш за 2000 гасцей, уключаючы рэктараў і прафесараў каталіцкіх універсітэтаў, кіраўнікоў каталіцкіх школ. Падчас яго будуць прадстаўлены вынікі глабальнага апытання, якое пачалося ў красавіку 2014 г. і праходзіла ў больш чым 80 краінах.

На форуме абмяркуюць некалькі тэм: разнастайнасць студэнта, падрыхтоўка настаўнікаў, плюралізм адукацыйных устаноў для інтэгральнага выхавання асобы ў грамадстве, якое ўсё больш і больш шматкультурнае і поліканфесійнае.

У 2012 г. у каталіцкіх школах і ўніверсітэтах па ўсім свеце вучыліся амаль 58 млн. чалавек. Прычым у Афрыцы за апошнія 40 гадоў колькасць наведвальнікаў каталіцкіх навучальных устаноў узрасла ў 47 разоў, а ў Акіяніі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы — больш чым у сем разоў.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.