Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Католікі ўдзельнічаюць у кінафестывалі «Неўскі Дабравест» у Санкт-Пецярбургу
19.11.2015 10:02

16 лістапада ў Санкт-Пецярбургу ў канцэртна-выставачнай зале «Смольны сабор» адбылося ўрачыстае адкрыццё IX Міжнароднага фестывалю хрысціянскага кіно «Неўскі Дабравест».

«Мабыць, самае галоўнае адрозненне гэтага кінафоруму ў тым, што ў яго арганізацыі ўдзельнічаюць прадстаўнікі асноўных хрысціянскіх канфесій горада на Няве: праваслаўныя, католікі, армяне і лютэране», — распавядае старшыня аргкамітэта фестывалю епіскап Назарый (Лаўрыненка), вікарый Санкт-Пецярбургскай праваслаўнай епархіі.

«У фестывальнай праграме — больш за сто фільмаў з розных краін свету. Праўда, каталіцкі ўсяго адзін. Разам з тым у межах культурнай праграмы кінаагляду дзейнічаюць некалькі выстаў, адна з іх — у базыліцы святой Кацярыны Александрыйскай, прысвечаная паломніцтву пецярбургскіх католікаў у Санцьяга-дэ-Кампастэла», — кажа кс. Юрый Дарогін, член аргкамітэта фестывалю і вікарый каталіцкай парафіі Святой Кацярыны Александрыйскай.

Кінапаказы «Неўскага Дабравесту» пройдуць на шасці пляцоўках горада, у тым ліку ў праваслаўнай Аляксандра-Неўскай лаўры, лютэранскай царкве святой Ганны і ў культурным цэнтры Армянскай Апостальскай Царквы, што яшчэ раз падкрэслівае шматканфесійнасць кінафоруму.

Паводле рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.