Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Мексіцы знік чарговы святар
20.11.2015 12:21

У мексіканскім штаце Пуэбла з’явіліся звесткі аб знікненні чарговага каталіцкага святара. Ксёндз Эраста Пліега дэ Хэсус чатыры гады быў пробашчам парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў горадзе Куйоако.

Як расказаў мясцовы ардынарый арцыбіскуп Хасэ Мануэль Валянцін Віктар Санчэс Эспіноса, святар заўсёды падтрымліваў з вернікамі вельмі добрыя адносіны. Ніхто не можа таксама сказаць, якія могуць быць прычыны яго знікнення.

Адсутнасць святара парафіяне заўважылі 13 лістапада, калі ён не з'явіўся на літургіі. У ваколіцах таксама не было яго аўтамабіля. Кватэра святара была разрабавана, а многія рэчы выкінуты з шафы на падлогу. На мэблі былі выяўлены сляды крыві.

На сёння праваахоўныя органы не змаглі вызначыць, куды і з якой мэтай святар быў выкрадзены.

Паводле Deon.pl (MV)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.