Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Партугальскі епіскапат: дзяржава павінна абараняць жыццё і сям'ю
23.11.2015 10:53

Абарона чалавечага жыцця ва ўсіх яго фазах ад зачацця да натуральнай смерці, шанаванне каштоўнасці сямейнага жыцця, прыняцця і выхавання дзяцей у шлюбе як саюзе паміж мужчынам і жанчынай – гэта асноўныя абавязкі дзяржавы ў адносінах да сваіх грамадзян. Пра гэта сказаў на распачацце пасяджэння партугальскага епіскапату Патрыярх Лісабона кардынал Мануэль Хасэ Макарыё дэ Клементэ.

У абарону жыцця і сям'і партугальскі кардынал выступіў напярэдадні разгляду ў мясцовы парламент законапраектаў па лібералізацыі абортаў і легалізацыі ўсынаўлення дзяцей гомасексуалістамі.

Тэмай восеньскага пасяджэння епіскапату, якое праходзіць у Фаціме, з’яўляецца падрыхтоўка да стагоддзя з дзён аб’яўленняў Маці Божай, якія будуць адзначацца ў 2017 годзе. Былі ўзняты таксама пытанні катэхізацыі, моладзевага служэння і заахвочвання Касцёла ў дапамозе бежанцам.

Акрамя таго, біскупы Партугаліі размаўлялі аб новых працэдурах прызнання шлюбу несапраўдным, якія – паводле слоў кардынала Клементэ – патрабуюць «вялікага адзінства ў крытэрыях іх выкарыстання».

Паводле Deon.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.