Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святая Імша ўпершыню за сто гадоў прайшла ў Турэмным замку Табольска
24.11.2015 13:10

У Турэмным замку гісторыка-архітэктурнага музея-запаведніка ў Табольску (Цюменская вобласць, Расія) адкрыліся чатыры пакоі для малітвы дарэвалюцыйнага перыяду. У адным з пакояў, які ў катаржнай турме быў адкрыты для католікаў у 1898 годзе, упершыню за сто гадоў прайшла святая Імша.

Пакоі доўгі час знаходзіліся на рэканструкцыі. Яны размешчаны ў былой катаржна-перасыльнай турме Табольска. Наведвальнікі музея змогуць пазнаёміцца з побытам веруючых арыштантаў мінулага і гісторыяй развіцця ў Сібіры каталіцтва, лютэранства, іўдаізму і ісламу. Пра гэта паведамляе сайт Табольскага гісторыка-архітэктурнага музея-запаведніка.

Каталіцкая супольнасць у Табольску, куды ў часы Кацярыны ІІ, пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, былі сасланы палякі, сфармавалася да пачатку XIX стагоддзя. У горадзе таксама былі ў ссылцы ўдзельнікі паўстання 1863-1864 гадоў.

Турэмны замак (Табольскі цэнтрал), які знаходзіцца недалёка ад Табольскага крамля, – былая катаржна-перасыльная турма, а зараз музей, пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Праз турэмны замак прайшлі пісьменнікі Уладзімір Караленка, Мікалай Чарнышэўскі, Фёдар Дастаеўскі.

Паводле Интерфакс религия (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.