InfoGiubileo: у Рыме запрацуе юбілейная інфаслужба |
24.11.2015 14:46 |
InfoGiubileo, так будзе называцца інфармацыйная праграма, упершыню прагучыць 1 снежня 2015 г. і будзе выходзіць штодзённа, з панядзелка па суботу, на працягу ўсяго тэрміну правядзення Юбілею Міласэрнасці. Гэта будзе асабліва важна падчас буйных мерапрыемстваў адмысловага Года, калі колькасць пілігрымаў будзе значна ўзрастаць, што можа выклікаць транспартныя праблемы ў Вечным горадзе. Дарэчы, падобныя інфапраекты былі паспяхова апрабаваны раней, падчас кананізацыі Яна XXIII і Яна Паўла II, беатыфікацыі айца Піо і пахавання Яна Паўла II. Гэта не першы досвед такога супрацоўніцтва. Пачынаючы з 2005 г., Ватыканскае радыё рэалізавала шэраг сумесных праектаў з Luceverde і Італьянскай дзяржаўнай чыгункай, прапаноўваючы слухачам лагістычную інфармацыю ў рэжыме рэальнага часу. Каардынацыяй праекту InfoGiubileo будзе займацца Прэфектура Рыма, што дапаможа стварыць адзіную сетку паслядоўнай інфармацыі для пілігрымаў, турыстаў і рымлян. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |