Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Старажытнагрэчаскі папірус Новага Запавету знайшлі на аўкцыёне «eBay»
25.11.2015 14:08

Джэфры Сміт, спецыяліст па вывучэнні перыяду ранняга хрысціянства з універсітэта Тэхаса, знайшоў на сайце інтэрнэт-аўкцыёна «eBay» выстаўлены для продажу фрагмент старажытнагрэчаскага папіруса Евангелля паводле Яна, паведамляе «The New York Times».

Навуковец заўважыў культурны аб’ект у студзені мінулага года. Стартавы кошт лота складаў усяго 99 долараў.

«Я падумаў, што нельга дазволіць, каб яго прадалі на "eBay". Ён адразу знікне ў прыватнай калекцыі», – успамінае Джэфры Сміт.

Навуковец звязаўся з гандляром і змог упэўніць яго прыбраць аб’яву аб продажы артэфакта, даўшы магчымасць экспертам вывучыць яго.

На фрагменце папірусу памерам з пластыкавую картку, які Джэфры Сміт датаваў перыядам паміж 250-м і 350-м гадамі, утрымліваецца каля шасці радкоў Евангелля паводле Яна з аднаго боку і некалькі радкоў тэкста на іншым баку.

Калі аналіз будзе праўдзівым, то гэты тэкст стане адзінай вядомай грэчаскай крыніцай Новага Запавету, аформленай не ў выглядзе скрутка, як гэта было прынята ў габрэяў і сучасных ім еўрапейскіх язычнікаў, а ў форме кодэкса.

Паводле Интерфакс религия (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.