Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Абеліск СДМ 2016 з'явіўся ў Вялічцы
01.12.2015 17:56

На Коле Сусветнага дня моладзі пры Кампусе Міласэрнасці ў Вялічцы-Бжэгах з’явіўся абеліск – сімвал Сусветнага дня моладзі. 28 лістапада крыж асвяцілі Мітрапаліт Кракава кардынал Станіслаў Дзівіш і старшыня Папскай рады па справах свецкіх кардынал Станіслаў Рылка.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел каардынатары падрыхтоўкі да СДМ з усяго свету і прадстаўнікі ўлады – глава канцылярыі Савета Міністраў Беата Кэмпа і мэр Вялічкі Артур Козёл.  

Помнік у форме крыжа ў камні, з якога разыходзяцца крышталі солі, звязаны з салянымі капальнямі ў Вялічцы і словамі Езуса «Вы – соль зямлі, вы – святло свету» (Мц 5, 13-14).


На помніку таксама знаходзіцца лагатып СДМ 2016 і гербы Папы Францішка, Папы Яна Паўла ІІ, кардынала Станіслава Дзівіша – Мітрапаліта Кракава і кардынала Станіслава Рылкі – старшыні Папскай рады па справах свецкіх.  

Праект абеліска і сам помнік быў створаны Станіславам Анёлам – скульптарам з Вялічкі.

Паводле krakow2016.com (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.