Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Японіі адкрываецца экспазіцыя «Украінскае Раство»
02.12.2015 09:59

1 снежня ў японскім горадзе Ёкагама адкрываецца экспазіцыя пад назвай «Украінскае Раство», - паведамляе супольнасць украінцаў у Японіі «Краяне» ў Facebook. Выстава, размешчаная ў Доме дыпламатаў, будзе працягвацца да 25 снежня.

«Тры тыдні ў доме віктарыянскага стылю будзе панаваць сямейнае ўкраінскае Раство», - распавядаюць арганізатары.

На працягу 16 гадоў зімовая Ёкагама знаёміць японцаў і гасцей з традыцыямі святкавання Божага Нараджэння ў розных краінах свету. У гэтым годзе разам з Брытаніяй, Канадай, Францыяй, Аўстрыяй, Аўстраліяй і Германіяй упершыню будзе прадстаўлена Украіна.

Падчас мерапрыемства плануецца правесці майстар-класы па пляценню каляднага павука, а таксама выступленні бандурысткі Кацярыны Гудзій і дзяцей з украінскай школы «Крыніца», піша Gazeta.ua.

Паводле risu.org.ua (MV)

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.