Каля 20 тысяч зняволеных ва Украiне рэгулярна наведваюць набажэнствы |
02.12.2015 12:25 |
Вялікая колькасць украінскіх асуджаных патрабуе духоўнай падтрымкі. Як
паведамляе Цэнтр інфармацыі Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага
Патрыярхату (УПЦ МП), пра гэта распавёў кіраўнік сінадальнага аддзела УПЦ па справах пастырскай апекі пэнітэнцыярнай сістэмы протаіерэй Віктар
Яцэнка, падводзячы вынікі царкоўнага служэння ў месцах пазбаўлення волі
ў 2015 годзе. "Наяўнасць вялікай колькасці асуджаных, якія патрабуюць духоўнай падтрымкі, узрастанне ролі рэлігіі ў паўсядзённым жыцці выпраўленчых устаноў патрабуе супрацоўніцтва паміж Царквой і адміністрацыяй устаноў дзяржаўнай пенітэнцыярнай службы", — адзначыў протаіерэй. Па словах святара, пастырскае служэнне ў вязніцах мае некалькі накірункаў. Гэта дапамога ў будаўніцтве святыняў і малітоўных пакояў, камплектаванне неабходнай літаратурай, прадметамі царкоўнага ўжытку, прыцягненне асуджаных да царкоўнага жыцця, правядзенне з імі духоўна-асветніцкай працы і гэтак далей. Паводле даных дзяржаўнай пенітэнцыярнай службы, каля 20 тысяч зняволеных рэгулярна наведваюць набажэнствы, падкрэсліў святар. У Беларусі таксама вядзецца душпастырства ў месцах пазбаўлення волі. У адным са сваіх інтэрв'ю Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што ў Беларусі трэба развіваць душпастырства ў турмах. У Гродзенскай дыяцэзіі адказны за гэтую справу кс. Казімір Жыліс. Некаторыя святары па ўласнай ініцыятыве наведваюць турмы, напрыклад, а. Аляксандр Жарнасек, які падзяліўся сваім вопытам наведвання 12-й калоніі ў Оршы. Таксама вязняў наведваюць манахіні, напрыклад, сёстры місіянеркі Святой Сям'і (MSF) і іншыя. (AYU) |