Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ісламісты ўзламалі сайт маскоўскай праваслаўнай святыні
02.12.2015 11:58

Невядомыя ўзламалі сайт праваслаўнай святыні Апостала Фамы ў Маскве, дзе служыў і быў забіты вядомы святар-місіянер Данііл Сысоеў.

Злачынцы размясцілі на галоўнай старонцы сайта банэр у падтрымку «джыхаду», тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» і супраць Расіі, паведамілі «Интерфакс-Религия» ў прыходзе.

На сёння працаздольнасць сайта адноўлена.

Заснавальнік Школы праваслаўнага місіянера айцец Данііл Сысоеў, вядомы сваім актыўным прапаведваннем сярод мусульман. 19 лістапада 2009 года быў застрэлены ў святыні, дзе быў настаяцелем.

Хутка падазраваны ў забойстве грамадзянін Кіргізіі быў забіты ў Махачкале пры затрыманні.

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл заявіў, што за забойства святара адказныя псеўдаісламскія радыкалы.

Паводле «Интерфакс-Религия», (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.