Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Карэя: біскупы Поўдня наведалі Поўнач
03.12.2015 14:34

Дэлегацыя Касцёла Паўднёвай Карэі здзейсніла чатырохдзённы візіт у Паўночную Карэю, каб сустрэцца з прадстаўнікамі Каталіцкай асацыяцыі. Таксама ў дэлегатаў была магчымасць сустрэцца з паўночнакарэйскімі палітыкамі, каб паразмаўляць пра магчымае аб’яднанне сваёй краіны.

У дэлегацыю ўваходзілі чатыры біскупы, святары (з настаяцелем абшчыны бенедыктынаў, якая была заснавана на тэрыторыі цяперашняй КНДР), прадстаўнікі касцёльных камітэтаў па прымірэнню карэйскага народа з усіх паўднёвакарэйскіх дыяцэзій, а таксама свецкія асобы.

Дэлегаты спадзяваліся знайсці кантакт з католікамі, якія перажылі пераслед і час пазбаўлення доступу да святароў і сакрамэнтаў. У гісторыі Карэі ўжо былі такія перыяды, якія Касцёл шчасліва перажыў.

Гэты візіт таксама накіраваны на поўдзень, таму што пасля крывавай грамадзянскай вайны і гадоў праграмнага антаганізму ў Карэі нямала суполак, у тым ліку касцёльных, якія не бачаць магчымасці прымірэння і працягваюць варагаваць.

Біскупы Паўднёвай Карэі сцвярджаюць, што вучэнне Папы Францішка заахвочвае католікаў будаваць масты, а не сцены, падкрэсліваючы  важнасць сустрэчы.

«Яно з’яўляецца крыніцай натхнення для многіх карэйцаў (як падкрэслілі члены дэлегацыі) і становіцца пастырскай праграмай для падзеленай Карэі. Перспектыва аб’яднання Карэі патрабуе будавання зносін з іншым чалавекам без зневажання і навязвання яму сваёй думкі», - сцвярджаюць біскупы Паўднёвай Карэі. 

Паводле Deon.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.