| Расія і Ватыкан будуць разам абараняць правы веруючых і сямейныя каштоўнасці |
| 09.12.2015 12:21 |
|
«З рускага боку акцэнтавана непрымальная практыка нападзенняў і захопаў храмаў і ўласнасці Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату ва Украіне радыкал-нацыяналістамі часта пры папушчальніцтве ці ўдзеле мясцовых уладаў», – гаворыцца ў паведамленні. Бакі згадзіліся з тым, што патрэбна назапашваць сілы, каб пакінуць пытанне парушэння рэлігійных свабод у свеце «ў фокусе ўвагі адпаведных профільных шматбаковых інстытутаў». «Падкрэсліваецца важнасць працягу працы, накіраванай на ўмацаванне ў свеце традыцыйных, у прыватнасці сямейных, каштоўнасцяў і супрацьдзеянне спробам шэрагу заходніх краін па навязванні неаліберальных канцэпцый і ўстановак», – паведамляе МЗС. Паводле Интерфакс-религия (MV) |


На сустрэчы ўпаўнаважанага Міністэрства замежных спраў па пытаннях
правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права Канстанціна Долгава з
кіраўніком сакратарыяту Ватыкана ў адносінах з дзяржавамі арцыбіскупам
Полам Галахерам «была выражана ўзаемная сур’ёзная занепакоенасць уціскам
па рэлігійнай прыкмеце, перш за ўсё хрысціян у рэгіёне Блізкага Усходу і
Паўночнай Афрыкі».
для друку