«Маладыя місіянеры міласэрнасці» — праект СДМ-2016 на юбілейны год |
10.12.2015 11:32 |
Год Міласэрнасці заахвочвае прымаць канкрэтныя ініцыятывы. У Кракаве іх збіраюцць у спецыяльнай кнізе «Учынкаў міласэрнасці», якая будзе ўручана Папу Францішку падчас Сусветных дзён моладзі. «Праект называецца «Маладыя місіянеры міласэрнасці», — паведамляе біскуп Даміян Мускус, генеральны каардынатар арганізацыйнага камітэта СДМ-2016. — Мы хочам, каб маладыя людзі прынялі гэты заклік Святога Айца, узяты з самога Евангелля, у рэшце рэшт таму, што гэта рэкамендуе сам Хрыстус. Ідэя заключаецца ў тым, каб маладыя людзі захацелі найбольш максімальна схіліцца над тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе, каб шырока расплюшчылі вочы, пашырылі ўяўленне пра міласэрнасць, прыгледзеліся вакол сябе, спрабуючы заўважыць людзей у патрэбе, і спрабавалі таксама вырашаць гэтыя праблемы», — сказаў біскуп Мускус. Cведчанні «ўчынкаў міласэрнасці» збіраюцца электронна, праз запаўненне адпаведнага фармуляра на старонцы mmm.krakow2016.com. Паводле польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|