Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Артадаксальныя рабіны звярнуліся з лістом да католікаў
14.12.2015 14:17

Хрысціянства з’яўляецца дарам для народаў і дыялог з ім неабходны, каб працаваць для на карысць адкуплення свету, напісалі 25 артадаксальных рабінаў.

Больш за палову аўтараў — выхадцы з Ізраіля, астатнія жывуць у Злучаных Штатах і Заходняй Еўропе.

9 снежня 2015 г. яны абвясцілі сумесны дакумент пад назвай «Споўніць волю нашага Нябеснага Айца: для супрацоўніцтва паміж юдэямі і хрысціянамі». Ён спасылаецца на 50-ю гадавіну саборнай дэкларацыі Nostra Aetate, аб адносінах Каталіцкага Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій. Яна адзначалася нядаўна. Рабіны падкрэсліваюць своечасовасць саборнага дакументу і засяроджваюцца на сутнасці юдэйска-хрысціянскіх адносін са свайго пункту гледжання.

Гэты тэкст, вытрыманы ў вельмі юдэйскім духу, спасылаецца на вялікіх рабінаў-настаўнікаў, а таксама прапануе прыняць ў якасці адпраўной кропкі для разважанняў трагедыю Халакоста.

Яны выказалі ўдзячнасць Касцёлу за пацвярджэнне выключнасці Ізраіля ў гісторыі і павагі да канчатковага адкуплення свету.

«Сучасныя юдэі зведалі шчырую павагу і любоў з боку многіх хрысціян праз ініцыятывы дыялогу, сустрэч і канферэнцый па ўсім свеце», — гаворыцца ў дакуменце. Усё гэта цяпер павінна прывесці юдэяў да разважання пра месца хрысціян у Божым плане для ўсяго свету, новага тэалагічнага погляду на супрацоўніцтва з хрысціянамі.


«Мы ўжо не ворагі, але выразна таварышы ў выражэнні найважнейшых маральных каштоўнасцяў для выжывання і дабрабыту чалавецтва», — гаворыцца ў дакуменце.

Тэкст рабінаў змяшчае шмат іншых важных спасылак на юдэйскую традыцыю. На думку аўтараў, «супрацоўніцтва паміж намі не прымяншае, у любым выпадку, адрозненняў, якія захоўваюцца паміж двума супольнасцямі і двума рэлігіямі».

«Мы верым, што Бог выкарыстаў шматлікіх прапаведнікаў, каб выявіць сваю праўду, і пацвярджаем асноўныя этычныя запаведзі, якія ўсе народы маюць адносна Бога», — напісалі яны.

«Наследуючы Бога, юдэі і хрысціяне павінны быць узорам служэння, безумоўнай любові і святасці», — звярнуліся з высновай у завяршэнні дакументу артадаксальныя рабіны. Яны нагадалі, што «мы ўсе былі створаны па святому вобразу Бога, і юдэі, і хрысціяне будуць заставацца вернымі запавету і адыгрываць разам актыўную ролю ў адкупленні свету».

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.