Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пакістан: джыхадзісты пагражаюць атакамі на Касцёл
14.12.2015 13:11

Шматлікія касцёлы ў пакістанскім горадзе Лахаўрзэ атрымалі пагрозы, што ў перыяд Божага Нараджэння будуць атакаваны.  Гэта прымусіла абшчыны, населеныя ў асноўным хрысціянамі квартала Юханабад прадставіць справаздачы да ўлад і папрасіць аб забеспячэнні  дадатковай аховы касцёлаў.

Інфармуючы пра гэта ватыканскі інфармацыйны сервіс Fides нагадаў, што ў сакавіку гэтага года перад адным з каталіцкіх касцёлаў, а таксама перад пратэстанцкай царквой ў Юханабадзе адбыліся  тэракты ісламістаў.

У сувязі з гэтымі інцыдэнтаў, члены парафіяльных супольнасцяў выставілі ахову. Адна з хрысціянскіх асацыяцый ў Пакістане заклікала да малітвы за мір.

«Тэрарызм, з якім краіна змагаецца многія гады, можа закрануць у такой самай ступені плошчы, школы, мячэці і цэрквы», — сказаў Хаўер Уільямс, кіраўнік ініцыятывы «Жыццё для ўсіх».

Паволде Deon.pl

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.