У Польшчы скралі парэшткі святога Айца Піо |
14.12.2015 18:05 |
З капліцы правінцыйнага шпіталю ў г. Пшэмыслаў быў скрадзены рэліквіярый з парэшткамі святога Айца Піо. Злачынец узламаў замок у шафе, у якой знаходзіліся рэліквіі. Адсутнасць рэліквій у мінулы чацвер заўважыў каплан шпіталя. Ён паведаміў пра гэта паліцыі. «Афіцэры даследавалі месца злачынства. Зараз робіцца ўсё магчымае, каб вызначыць абставіны злачынства і знайсці вінаватага», — распавёў камісар Багуслаў Себасцьянка, супрацоўнік прэс-службы муніцыпальнай паліцыі штаб-кватэры ў Пшэмыслі. «Мы вельмі засмучаныя ад гэтай падзеі. Рэліквіі для бальнічнага персаналу і пацыентаў, а таксама для мясцовых вернікаў былі бачным знакам еднасці са святым Айцом Піо» — прызнаўся а. Барташ Райноўскі, прэс-сакратар Пшэмыслаўскай архідыяцэзіі. Выкрадзены рэліквіярый быў зроблены адным з парафіян. Ён мае форму рукі. На ім, у тым месцы рукі, дзе былі стыгматы, змяшчалася рэліквія першай ступені — кавалак матэрыялу з засохлымі кроплямі крыві св. Айца Піо. Парэшткі былі прывезены ў Пшэмыслаў у 2009 годзе з Сан-Джавані-Ратонда, дзе жыў святы стыгматык. Праз год правінцыйная бальніца пачала насіць імя святога Айца Піо. Падрэ Піо з’яўляецца адным з самых папулярных святых у свеце. Ён жыў з 1887 па 1968 гады. Святы належаў да капуцынаў ордэна Меншых Братоў Капуцынаў. Ён стаў вядомы як спавядальнік, меў шматлікія духоўныя дары, сярод якіх стыгматы і дар білакацыі. Заснаваў ён таксама бальніцу пад назвай «Дом для палягчэння пакут». Паводле Deon.pl (MV) |