Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кожны трэці малады амерыканец хоча бачыць Папу Францішка маральным лідарам |
15.12.2015 11:10 |
Апытанне Інстытута палітыкі Гарвардскага ўніверсітэта засведчыла пра пазітыўнае стаўленне вялікай часткі амерыканскай моладзі да Пантыфіка. 30 працэнтаў апытаных падтрымалі сцвярджэнне «Я хачу, каб Папа Францішак быў маральным і гуманітарным лідарам ў пытаннях нацыянальнай і міжнароднай палітыкі (такіх як іміграцыя, змены клімата, беднасць)». Не пагадзіліся з гэтымі словамі ў цэлым 25 працэнтаў рэспандэнтаў, яшчэ 44 працэнта паставіліся нейтральна. Астатнія ўхіліліся ад адказу. Апытанне праводзілася з 30 кастрычніка па 9 лістапада 2015 года, статыстычная памылка — 2,8 працэнтавага пункта. Аляксандр Гелагаеў, harvard.edu |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.