Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Асвенцыме распрацавалі спецыяльны маршрут наведвання музея Аўшвіц для ўдзельнікаў СДМ-2016
15.12.2015 12:42
Месца памяці і Музей Аўшвіц на перыяд Сусветных Дзён Моладзі будзе дасяжны для наведвальнікаў па спецыяльна распрацаваных умовах. Змены ў арганізацыі наведвання — гэта вынік вялікай зацікаўленасці гэтым месцам з боку ўдзельнікаў СДМ.
«Для пілігрымаў СДМ будзе падрыхтаваны спецыяльны маршрут у музеі Аўшвіца — кажа каардынатар СДМ Бельска-Жывецкай дыяцэзіі кс. Пётр Гофман. — Будуць падрыхтаваныя папяровыя маршрутнікі на афіцыяльных мовах сустрэчы.  Уваход у будынкі дазволены не будзе, выставы будуць праводзіцца толькі на вуліцы, у форме стэндаў з фатаграфіямі, банераў, якія будуць акрэсліваць тое, што знаходзіцца у будынках музея. Гэта робіцца для таго, каб як найбольш удзельнікаў СДМ наведала гэта месца», — расказаў святар.

На самым пачатку арганізатары былі падрыхтаваны да прыезду 133-ох тысяч асобаў, аднак гэта лічба можа значна ўзрасці.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.