Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ірак: «Ісламская Дзяржава» забівае непаслухмяных імамаў |
16.12.2015 10:32 |
Баевікі «Ісламскай Дзяржавы» забілі 15 снежня ў Масуле трох імамаў, якія адмовіліся дапамагчы баевікам завербаваць новых тэрарыстаў. Імамы былі вядомыя і паважаныя сярод мясцовых сунітаў. Пакаранне адбылося ў прысутнасці дзясяткаў сведак. У той самы дзень быў забіты прафесар Aшвака эль-Нуамік, які не хацеў падчас сваіх лекцый прапагандаваць ідэалогію «ІД». У чэрвені 2014 года, пасля захопу Масула, ісламісты забілі шмат імамаў, у тым ліку Вялікага Імама, таму што яны адмовіліся прысягнуць у вернасці «Ісламскай Дзяржаве». Яны вывезлі з гэтага другога па велічыні іракскага горада ўсіх хрысціян. Паводле Deon.pl (MV) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.