Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Польшчы выбралі амбасадараў СДМ 2016
16.12.2015 11:16

Амбасадары будуць папулярызаваць сустрэчу ў Кракаве ў ліпені 2016 года і ідэю СДМ, таксама ўключацца ў цэлую акцыю Сусветных Дзён Моладзі. Сваім прыкладам яны будуць заахвочваць моладзь даваць сведчанне веры, а дзякуючы сваім дасягненням пакажуць, што хрысціянства з’яўляецца фундаментам добрага крэатыўнага жыцця.

Амбасадары Сусветнага Дня Моладзі – гэта розныя асобы. Сярод іх ёсць акцёры (Мачэй Мусяў і Дамініка Фігурска), музыканты (Патрыцыя і Гжэгаж Маркоўсцы, Лукаш і Павел Галцове), журналісты (Пшэмыслаў Бабяж, Брыгіда Грысяк – Чэшалкевіч), духавенства (біскуп Рафал Маркоўскі і кс. Ян Качкоўскі), а таксама спартсмены (Ежы Дудэк, Сафія Клепацка).

Падчас перадсвяточнай сустрэчы адбудзецца прэм’ера кліпа гімна СДМ «Благаслаўлёныя міласэрныя», знятага гуртом Stacja7.

Акрамя амбасадараў СДМ на сустрэчы будуць валанцёры і людзі, якія дапамагаюць у падрыхтоўцы да СДМ.

Паводле krakow2016.com (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.