Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзяўчынка з ЗША перамагла рак пасля сустрэчы з Папам Францішкам |
16.12.2015 11:53 |
Праз год пасля сустрэчы з Папам Францішкам 12-гадовая дзяўчынка з ЗША, хворая на рак, перамагла хваробу. «У Грэйс Вэст, якая жыве ў Нью-Ёрку, "не выяўлена злаякасных новаўтварэнняў"», — паведаміла 13 снежня амерыканская тэлекампанія CBS і працытавала словы дзяўчынкі, што «гэта цуд Божага Нараджэння». Год таму, дзякуючы аднаму дабрачыннаму амерыканскаму фонду, Грэйс Вэст змагла прысутнічаць на прыёме ў Папы Францішка. Раней у яе быў выяўлены рак нервовай сістэмы.
Сёння дзяўчына і яе бацькі радуюцца, што благаслаўленне Святога Айца сапраўды дапамагло. Паводле Deon.pl (MV) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.