Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці распачаў служэнне ва Украіне |
16.12.2015 14:46 |
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці прыбыў 15 снежня ва Украіну, дзе яго прывіталі каталіцкія іерархі і супрацоўнікі Нунцыятуры. Новага Апостальскага Нунцыя, які раней выконваў абавязкі прадстаўніка Святога Айца ў Беларусі, віталі кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы арцыбіскуп Святаслаў Шаўчук, арцыбіскуп Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцёла Пётр Мальчук, біскуп Мукачыўскай епархіі Грэка-Каталіцкай Цэрквы Мілан Шашык. Апостальскі Нунцый у першы ж дзень наведаў кардынала Любаміра Гузара, з якім папскі пасланнік даўно знаёмы. Пасля размовы іерархі разам памаліліся ў капліцы, і на развітанне арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці папрасіў кардынала аб благаслаўленні. У будынку Апостальскай Нунцыятуры арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці віталі яго новыя падначаленыя. Як сказаў прадстаўнік Папы, ён упершыню мае такі вялікі калектыў супрацоўнікаў і спадзяецца добра выканаць сваю місію. Часовым павераным у справах Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі да прыезду новага
Апостальскага Нунцыя прызначаны сакратар Апостальскай
Нунцыятуры мансеньёр Марынка Антолавіч. Аляксандр Гелагаеў паводле Credo-ua.org |