Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папская Асацыяцыя «Дапамога Касцёлу ў бядзе» выпусціла калядную гісторыю па-арабску
17.12.2015 12:55

Папская Асацыяцыя «Дапамога Касцёлу ў бядзе» падрыхтавала спецыяльную публікацыю на арабскай мове, якая змяшчае біблійныя тэксты пра Божае Нараджэнне.

Выканаўчы дырэктар асацыяцыі Карын Марыя Фенберт пажадала ў Мюнхене, каб добрая навіна аб нараджэнні Езуса прынесла хрысціянскім бежанцам «камфорт, упэўненасць і смеласць у веры».

Тэкст брашуры быў узяты з дзіцячай Бібліі, якая знаходзіцца з 1979 года ў штаб-кватэры «Касцёла ў бядзе» ў нямецкім горадзе Кёнінгштайн. 

«Бог прамаўляе да сваіх дзяцей» — гэтая невялікая, добра ілюстраваная кніжка з'яўляецца адным з бестсэлераў у свеце. Яна была апублікавана на 157 мовах і распаўсюджана амаль што ў 140 краінах свету. Аўтарам маляўнічых ілюстрацый з’яўляецца іспанка Мірэн-Сорнэ Гомез.

Заснавальнікам «Касцёла ў бядзе» быў галандскі манах а. Верэнфрыд ван Штратэн. Пасля Другой сусветнай вайны ён арганізаваў транспартную дапамогу для нямецкіх бежанцаў. Паколькі прадметам дапамогі ў асноўным былі прадукты харчавання, ён атрымаў мянушку Айцец Сала.

З часам сваю дапамогу бежанцам а. Верэнфрыд назваў «Дапамога святарам на Усходзе», а потым  «Касцёл у патрэбе». Памёр а. Верэнфрыд 31 студзеня 2003 года.

З 2011 года арганізацыя называецца Папскай Асацыяцыяй «Дапамогі Касцёлу ў бядзе». Яна мае па ўсім свеце больш за 600 тысяч сяброў і спонсараў, якія кожны год у больш чым 140 краінах свету рэалізоўваюць 5 тыс. праектаў. Для рэалізацыі праектаў штогадова збіраецца каля 90 млн. еўра.

Арганізацыя мае 17 нацыянальных офісаў у Еўропе, Паўночнай і Лацінскай Амерыцы, а таксама ў Аўстраліі.

Паводле Deon.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.