Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мусульмане іракскай правінцыі не будуць працаваць у вігілію Божага Нараджэння
18.12.2015 09:58

У знак салідарнасці з хрысціянамі губернатар правінцыі Кіркук Нехмецін Карым загадаў, што 24 снежня для ўсёй правінцыі будзе дзень, вольны ад працы. У гэты дзень школы таксама будуць зачынены.

Паводле слоў губернатара, які з’яўляецца курдам, такім чынам мусульмане змогуць выказаць знак еднасці з іх хрысціянскімі братамі. У той жа час, як паведамляе экуменічная супольнасць  «Pro Oriente» ў Вене, губернатар заклікаў да асцярожнасці ў дачыненні да злачынных груп, што распаўсюджваюць тэрарызм.

Тым не менш, у Багдадзе каля святыняў з’явіліся плакаты, якія заклікаюць жанчын-хрысціянак насіць на галаве хусткі. Пра гэта паведаміла ватыканскае інфармацыйнае агенцтва Fides. На плакатах размешчана выява Маці Божай, а тэкст распавядае пра тое, што і Яна насіла хустку. Падобныя плакаты ўжо з’явіліся ў лістападзе ў розных раёнах Багдада.

Паводле паведамленняў іракскай прэсы, такія плакаты ў непасрэднай блізкасці ад храмаў і манастыроў хрысціяне ўспрынялі як яшчэ адну спробу запалохаць іх, таму што на працягу апошніх месяцаў у сталіцы Ірака даходзіла да выкрадання хрысціян, а таксама да незаконнага прысвойвання іх уласнасці.

Паводле Deon.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.