Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Нямецкі біскуп адказаў на пытанні дзяцей на тэму Божага Нараджэння
21.12.2015 11:16
Біскуп нямецкага горада Айхштэт Грэгар Марыа Ханкэ адказаў на дзіцячыя пытанні на тэму Божага Нараджэння. У апублікаваным на старонцы дыяцэзіі відэа іерарх адзначыў, што свае калядныя пажаданні выслаў па пошце, а не праз sms па тэлефоне.
Таксама гледачы даведаліся пра той факт, што ў Яго Эксцэленцыі няма адпачынку.
Біскуп расказаў, што яшчэ не ведае, якая ежа чакае яго на стале ў першы дзень святаў, калі ён будзе наведваць бежанцаў, якія закватараваныя ў былой школе імя Марыі Вард у Айхштэце: «Будзем есці тое, што будзе на стале. Але я ўсё роўна вельмі рады гэтаму».
Самы прыгожы калядны падарунак іерарх атрымаў, калі «быў ужо падлеткам» і яму падарылі чыгуначную дарогу. «Увесь вечар, памятаю, я тады гуляў з той чыгункай», — прызнаецца біскуп.
На думку іерарха, галоўнае ў падарунках — гэта «прызначэнне, з якім іх дораць: бо вельмі любяць таго, для каго падарунак». На пытанне, ці ведае біскуп, як выглядае Дзіцятка Езус, іерарх з усмешкай адказаў, што для гэтага патрэбна ўсяго толькі паглядзець у стаенку.
«Калі мы паглядзім на Дзіцятка, якое ляжыць у стаенцы, тады мы ведаем: добры Бог нас не пакіне, Ён заўсёды хоча быць сярод нас, нават у нашай цемры, калі мы хворыя або самотныя».