Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Славенцы на рэферэндуме падтрымалі хрысціянскае разуменне шлюбу |
21.12.2015 11:23 |
Каля 63 працэнтаў выбаршчыкаў у нядзелю выступілі супраць закону, які ўводзіў так званыя «аднаполыя шлюбы». Славенскі парламент прыняў у сакавіку закон, які даваў права заключаць «шлюб» паміж асобамі аднаго полу, аднак гэты закон не атрымаў сілы, бо грамадская арганізацыя «За дзяцей» звярнулася ў галоўны суд краіны і заклікала да рэферэндуму. «Мы супраць закону, які адмаўляе галоўнае права кожнага дзіця — права мець маці і бацьку», — гаворыцца на старонцы арганізацыі. Рух «За дзяцей» хутка сабраў 40 тысяч подпісаў, якія патрэбныя для правядзення рэферэндуму ў краіне, што раней была часткай Югаславіі. На мінулым тыдні падтрымаць права дзяцей заклікаў пераважна каталіцкую краіну Папа Францішак. Аляксандр Гелагаеў паводле Reuters.com, BBC.com. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.