Гісторыя свята: як святкавалі Божае Нараджэнне ў Берліне перад Другой сусветнай вайной (рэдкія здымкі) |
21.12.2015 13:18 |
Нямецкі фатограф Вілі Ромер (1887-1979) у сваіх здымках захаваў атмасферу гарадскога жыцця ў першай палове XX стагоддзя ў Берліне. Унікальныя фотасведчанні міжваенных гадоў дазваляюць адчуць атмасферу нямецкай сталіцы ў перыяд Божага Нараджэння ў 1910-х, 1920-х і 1930-х гадах. Праз дзясяткі гадоў унікальныя архіўныя фотаздымкі, знойдзеныя ў 1980-я, пераносяць нас у часы паміж дзвюма сусветнымі войнамі. п 1918 год. Пехацінцы па дарозе дадому купляюць на калядным базары падарункі для сем'яў п 24 снежня 1918 года. Калядная ёлка ў адным з гарадскіх раёнаў Берліна ў вігілію. р 1919 год. Божае Нараджэнне для беднякоў і старых. Кожнаму давалі міску цёплага супу і акраец хлеба. Вялікія газавыя печы давалі ў пакой цяпло. р 1920 год. Берлін. Дзіця нясе дадому калядную ёлку. р 1921 год. Вучні падчас абмалёўвання калядных ёлак. р 1921 год. Падчас выразання фігурак для каляднай стаенкі. о 1923 год. 5 студзеня ў прысутнасці дацкага дэпутата Нілсана з Капенгагена адбыўся адмысловы пачастунак для дзяцей, якія ў мінулым годзе адпачывалі ў Даніі. о 1924 год. Мужчына стругае з дрэва фігуркі для батлеек. о 1925 год. Падчас мадэлявання маленькіх калядных пірамідаў. о 1925 год. Вучань падчас стругання фігурак звяроў. о 1920-я. Дзед Мароз на матацыкле. о 1930. Калядныя падарункі. р 1930 год. Дачка фатографа Вілі Ромера — Урсула — пад святочнай ёлкай. а «Каляды пад знакам свастыкі», 1935 год: мужчына ў суправаджэнні жонкі нясе ёлку і пакункі дадому. л Вілі Ромер адчуў на сабе пераследаванні з боку нацыянал-сацыялістаў. Яго фірма «Photothek», якой ён кіраваў разам з сябрам-яўрэем Вальтэрам Бернштайнам, у 1933 годзе праз абвешчаны байкот спыніла сваё існаванне і ў 1935 годзе была цалкам зачынена. Паводле blog.smb.museum падрыхтаваў І. Лапато |