Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кенійскія мусульмане выратавалі хрысціян ад смерці
23.12.2015 11:39

Непадалёк ад кенійскага горада Мандэра ісламісты напалі на пасажырскі аўтобус. У выніку нападу двое пасажыраў загінулі пры спробе ўцячы з аўтобуса.

Гэтая падзея адбылася ў вёсцы Эль Вак на мяжы Кеніі і Самалі.

Баевікі з тэрарыстычнай групы Аш-Шабааб вырашылі забіць хрысціян, а мусульман пакінуць у жывых.

«Забіце нас усіх, або адпусціце на свабоду», — так мусульмане, пасажыры аўтобуса, адказалі баевікам на іх патрабаванне стаць асобна ад хрысціян.

Гэта быў не толькі акт мужнасці з боку падарожнікаў-кенійцаў, але і прыклад вызначэння з-за наступстваў жудасных забойстваў, учыненых групай ісламістаў з самалісцкай арганізацыі Аш-Шабааб.

«Гэтая падзея з’яўляецца вельмі станоўчай, таму што паказвае, што кенійскія мусульмане выступаюць супраць гвалту», — распавядае Юзаф Алесандра, біскуп дыяцэзіі Гарыза, да якой належыць раён, дзе адбыўся апошні напад ісламістаў.

За апошнія два гады баевікі забілі падчас групавога забойства 327 людзей толькі за тое, што яны не былі мусульманамі.

Каб засцерагчы сябе, больш за 2000 хрысціянскіх настаўнікаў, а таксама многія работнікі службы аховы здароўя пакінулі горад Мандэра.

Паводле Deon.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.