Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гаспадары, якія прымуць пілігрымаў падчас СДМ, не павінны будуць забяспечваць іх пасцельнай бялізнай
28.12.2015 16:16

За сем месяцаў да пачатку Сусветных Дзён Моладзі Кракаў рыхтуецца да прыезду ў Польшчу моладзі з усяго свету. На фінальных урачыстасцях у Кракаве чакаецца да двух з паловай мільёнаў чалавек. Каля 300 тысяч з іх з 20 да 25 ліпеня правядуць падрыхтоўчыя пяць дзён перад стартам СДМ у польскіх дыяцэзіях.

Кожная польская сям’я мае шанец прыняць у сябе гасцей.

Дні ў дыяцэзіях будуць арганізаваны для знаёмства з гісторыяй, культурай, а таксама штодзённым жыццём супольнасці Касцёла ў Польшчы.

Пілігрымам патрэбны каля чатырох метраў квадратнай падлогі, доступ да душавой і гасціннасць з боку гаспадароў. Тыя ў сваю чаргу не павінны будуць забяспечваць сваіх гасцей ложкам і пасцельнай бялізнай — пілігрымы будуць мець з сабою карыматы і спальныя мяшкі.

Недахоп ведаў замежнай мовы таксама не павінен быць перашкодай у запрашэнні моладзі ў свой дом. Для пілігрымаў, а таксама гаспадароў у большасці дыяцэзій будуць распрацаваны спецыяльныя слоўнікі з мінімальным наборам найважнейшых слоў і выразаў.

Забеспячэнне ежай не з’яўляецца абавязкам для гаспадароў, аднак прыгатаванне снядання будзе мілым жэстам. «Мы хацелі б паказаць моладзі, як жыве веруючая сям’я ў Польшчы. Таксама мы чакаем прыняцця нашай моладзі сем’ямі», — расказвае Алена Цімохіна з Сургута, адказная за падрыхтоўчую сустрэчу да СДМ.

Каб прыняць пілігрымаў, дастаткова запоўніць анкету ў парафіі. Парафіяльны камітэт падрыхтоўкі да СДМ дапаможа пілігрымам з транспартам, арганізацыяй вольнага часу і перакладам.

Паводле KAI, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.