Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Валенсіі распачалася моладзевая сустрэча Тэзэ
28.12.2015 16:20

З 28 снежня па 1 студзеня ў Валенсіі (Іспанія) праходзіць 38-я Агульнаеўрапейская моладзевая сустрэча «Пілігрымка даверу на зямлі», арганізаваная супольнасцю Тэзэ.

На гэты раз сустрэча праходзіць пад дэвізам «Мужнасць Міласэрнасці». У трэці па велічыні горад Іспаніі прыбыло каля 30 тысяч маладых людзей.

Найбуйнейшая група моладзі прыбыла з Польшчы — каля 3 тысяч удзельнікаў, на другім месцы ўдзельнікі з Украіны — каля 2 тысяч, затым у лідарах ідуць немцы і французы — па паўтары тысячы, і італьянцы — больш за тысячу чалавек.

Гаспадаром сустрэчы з'яўляецца Мітрапаліт Антоніо Канізарэс. Пра свой удзел у Тэзэ таксама абвясцілі старшыня іспанскага епіскапату арцыбіскуп Мадрыда Карлас Асора С’ера, біскупы Барселоны і Малагі.

«Ва ўсім свеце з’яўляюцца новыя цяжкасці, звязаныя з міграцыяй, экалогіяй, грамадствам і г. д., і ўсё гэта можа быць праблемай для вернікаў розных рэлігій і няверуючых», — напісаў у лісце да ўдзельнікаў сустрэчы прыёр супольнасці ў Тэзэ брат Алоіс.

Прыёр падкрэсліў, што «ўзброены гвалт ў імя бесчалавечых ідэалогій выклікае жудасныя разбурэнні», і ў гэтым кантэксце заклікаў «не губляць яснасці, але супрацьстаяць страху, які ўзнікае ў выніку недахопу бяспекі».

Звяртаючыся да тэмы сустрэчы і да закліку Папы Францішка, прыёр зазначыў, што тыя, хто чакае і жыве глабалізацыяй салідарнасці, патрабуюць яшчэ большай узаемнай падтрымкі. На наступны год брат Алоіс прапанаваў паразважаць над пяццю пытаннямі.

Першае — гэта давер Богу, які з’яўляецца міласэрнасцю, другое — «прабачэнне заўсёды і цяпер», трэцяе — пераадольванне ў адзіночку або разам з іншымі схаваных цяжкасцяў у матэрыяльнай беднасці, а таксама іншых пакутаў.

«Яшчэ адным пытаннем з’яўляецца распаўсюджванне міласэрнасці да яе грамадскіх памераў, асабліва для тых жанчын і мужчын, якія былі вымушаны пакінуць свае зямлі», — дадаў прыёр.

Брат Алоіс падкрэсліў, што «прыток бежанцаў і мігрантаў не толькі абцяжарвае, але можа таксама стварыць новыя магчымасці».

Апошняе пытанне, якое прапанаваў абмеркаваць брат Алоіс, — гэта «жыццё міласэрнасцю для цэлага стварэння», таму што «зямля — гэта гэта наш агульны дом, і сёння яна пакутуе».

Паводле Deon.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.