Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Алжыры будзе зноў адчынены кляштар трапістаў
29.12.2015 13:46

У алжырскім Цібірыне зноў адчыніцца мясцовы кляштар цыстэрцыянскай супольнасці (трапістаў), які быў зачынены апошнія 20 гадоў у сувязі з выкраданнем і забойствам ісламістамі сямі манахаў. Пра гэта паведаміў біскуп Павел Дэсфаргес.

Іерарх распавёў, што адкрыццё адбудзецца ў красавіку 2016 года, неўзабаве пасля 20-й гадавіны з дня смерці папярэдніх жыхароў кляштара.

Сямёра французскіх трапістаў ва ўзросце ад 50 да 80 гадоў былі выкрадзены з кляштара Цібгірын 27 сакавіка 1996 года ўзброенай ісламскай групай (УІГ).

Ісламісты абвясцілі, што выкраданнем манахаў хацелі прымусіць французскі ўрад вызваліць зняволеных членаў УІГ у Францыі. Аднак французскі ўрад не выканаў патрабаванні тэрарыстаў, і праз восем тыдняў пасля выкрадання манахі былі забіты.

Драма трапісцкіх манахаў у Цібірыне стала дакументальнай асновай для фільма «Des Hommes et des dieux» («Народ Божы»), які атрымаў шмат узнагарод.

Кінакрытыкі і вернікі адзінагалосна сцвярджаюць, што «Народ Божы» з'яўляецца адным з самых шакавальных фільмаў на тэму рэлігіі, якія былі паказаны за апошнія гады.

Паводле Deon.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.