Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У адной з правінцый Інданезіі забаранілі святкаваць Божае Нараджэнне
30.12.2015 11:56

У правінцыі Ачэх у Інданезіі, дзе 10 гадоў таму былі ўведзены законы шарыяту, хрысціянам забаранілі публічна віншаваць адзін аднаго з Божым Нараджэннем. Мусульмане ж не могуць святкаваць не толькі Божае Нараджэнне, але і Новы год.

Мясцовыя ўлады патлумачылі гэта тым, што «гэтыя святы не з’яўляюцца часткай мусульманскай традыцыі і не адносяцца да мусульманскага календара».

Прэзідэнт Інданезіі Джока Відода, які з’яўляецца мусульманінам, прытрымліваецца іншага пункту гледжання адносна свята Божага Нараджэнне. 28 снежня ён спецыяльна наведаў горад Купанг у Заходнім Ціморы, дзе жыве большасць католікаў.

«Божае Нараджэнне не проста звычка. Яно павінна быць часам радыкальных перамен і абвяшчэння новага духу нацыі», — распавёў Прэзідэнт Відода ў сваім выступленні, у якім працытаваў словы Папы Францішка.

Прэзідэнт Інданезіі таксама заявіў, што свята Божага Нараджэння з’яўляецца добрым часам, каб змяніць свае паводзіны, адкінуўшы крывадушнасць і эгаізм, і быць больш адкрытым на бліжніх.

Паводле Wiara.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.