У Шры-Ланцы адкрылі Інстытут культуры Папы Бэнэдыкта XVI |
05.01.2016 10:56 |
У Болавалане, недалёка ад сталіцы Шры-Ланкі, горада Каломба, быў афіцыйна адкрыты Інстытут культуры Бэнэдыкта XVI. У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі епіскапату Шры-Ланкі, у тым ліку кардынал Малькальм Ранджыт, а таксама прэзідэнт краіны Майтрыпала Сірысена і старшыня італьянскага епіскапату кардынал Анджэло Баньяска. Гісторыя з’яўлення інстытута доўгая і цяжкая. Ён быў створаны ў 1948 годзе як каледж для настаўнікаў. На працягу многіх гадоў гэта была адна з самых прэстыжных навучальных устаноў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Касцёла ў Шры-Ланцы. Тым не менш, у 1961 годзе каледж быў прыняты дзяржавай, а потым зачынены ў 1990 годзе. Касцёл ўвесь час імкнуўся аднавіць навучальную ўстанову. Гэта ўдалося зрабіць толькі ў 2003 годзе. З гэтага часу працягвалася праца па рэканструкцыі ўсяго комплексу. З 2013 года будынак неафіцыйна ужо меў сённяшнюю назву. 15 студзеня мінулага года, падчас свайго апостальскага падарожжа ў Шры-Ланку, Папа Францішак наведаў адрэстаўраваны навучальны комплекс. Святы Айцец памаліўся ў невялікім санктуарыі Маці Божай Шры-Ланкійскай, які знаходзіцца на тэрыторыі інстытута, а таксама сустрэўся з супольнасцю езуітаў, якая пражывае недалёка. У цяперашні час Інстытут мае Аддзел міжрэлігійнага дыялогу. Тут выкладаюцца гуманітарныя навукі, тэалогія, філасофія, эканоміка, міжнародныя адносіны і інфарматыка. Паводле Deon.pl (MV) |