Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Сірыі вызвалены айцец францішканін
05.01.2016 15:05

Айцец францішканін Дхія Азіз з сірыйскай парафіі ў Якубіі вызвалены. Пра гэта ў аўторак паведаміла францішканская Кустодыя Святой Зямлі. 

Манах, ураджэнец Масулa, знік 23 снежня, калі перад Божым Нараджэннем наведваў сваякоў, якія пасля акупацыі Ісламскай дзяржавай раўніны Ніневія схаваліся ў Турцыі.

Францішканін вяртаўся ў сваю парафію ў Якубіі на поўначы краіны каля сірыйска-турэцкай мяжы. Апошні раз ён выходзіў на сувязь раніцай напярэдадні вігіліі Нараджэння Пана. Адразу ж пасля знікнення пачаўся пошук манаха.

«Сітуацыя ў Сірыі па-ранейшаму вельмі цяжкая, — сказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё а. П’ербатыста Піцабала, дадаўшы: — Мы рады, што а. Азіз нарэшце вольны».

Кусташ Кустодыі Святой Зямлі падкрэсліў, што не можа дакладна сказаць што-небудзь пра абставіны вызвалення, таму што абавязаны захоўваць канфідэнцыйнасць.

Святар падкрэсліў, што вызваленне а. Aзіза таксама дае надзею для іншых зняволеных, таму што метады, якія выкарыстаны для вызвалення манаха, могуць быць дзейснымі для іншых.

«Мы хацелі б, каб гэта было так. Каналы сувязі па-ранейшаму адкрыты, што вельмі важна», — падкрэсліў а. Піцабала.

Айцец Азіз яшчэ раней быў выкрадзены джыхадзістамі ў ліпені мінулага года, але тады яму ўдалося выйсці на волю.

Паводле Deon.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.