Гімн СДМ перакладзены на 15 моў свету |
07.01.2016 10:27 |
Афіцыйны гімн Сусветных дзён моладзі ў Кракаве «Благаслаўлёныя міласэрныя», прэм’ера якога адбылася год таму, перакладзены на 15 моў свету. Аўтарам гімна СДМ 2016 з’яўляецца Якуб Блыхаж. Яго кампазіцыя «Благаслаўлёныя міласэрныя» звязана з дэвізам, пад якім у ліпені пройдуць Сусветныя дні моладзі. Гімн быў выбраны сярод 94 дасланых варыянтаў. Яго прэм’ера адбылася год таму ў Кракаве на ўрачыстасць Аб'яўлення Пана, а 15 снежня быў прэзентаваны яго афіцыйны кліп. Як паведаміла Магдалена Добжыняк з арганізацыйнага аамітэта СДМ 2016, песня «Благаслаўлёныя міласэрныя» да гэтага часу перакладзена на 15 моў: англійскую, італьянскую, французскую, іспанскую, нямецкую, партугальскую, беларускую, украінскую, рускую, а таксама арабскую, славацкую, літоўскую, карэйскую, харвацкую і балгарскую. Розныя версіі на арабскай мове падрыхтавалі хоры з Іарданіі і Лівана. Свае, адрозныя ад афіцыйнай, версіі гімна стварылі таксама некаторыя дыяцэзіі Польшчы. Паводле Deon.pl (MV) |